Цікавы факт прыводзіць дырэктар Майсееўскай базавай школы Галіна Дзенісюк: амаль усе настаўнікі ўстановы – выпускнікі гэтай жа школы. Больш таго, вялікая частка выпускнікоў у свой час абрала для сябе педагагічную прафесію, і многія цяперашнія вучні таксама жадаюць стаць настаўнікамі ці выхавацелямі.
– Такая традыцыя, можна сказаць, склалася ў нашай школе ўжо даўно, – кажа Галіна Фёдараўна. – Самыя старэйшыя настаўнікі Валянціна Віктараўна Дашкоўская і Любоў Васільеўна Кароль нарадзіліся ў Майсееўцы, скончылі нашу школу, атрымалі адукацыю і вярнуліся працаваць у родную установу. Тое ж самае магу сказаць і пра настаўнікаў сэрядняга ўзросту і пра ма