Предыдущая публикация
Хата родненькая, кветкі,
А на лавачцы -- бацькі.
І ласкавы голас " Дзеткі!",
Позірк мамы трапяткі...
І, хвалюючыся, тата
Са шчакі змахнуў слязу
( зрок падводзіць, не багата
бачыць летнюю красу).
А калісьці быў, як сокал,
Прыгажэйшы, чым Дэлон.
У сацспаборніцтвах высока
Ён лятаў працаўніком.
Час ідзе, бацькі старэюць,
Ліпа - стрэхаю ў двары,
Ля калодзежа - балея
Прытуліла плот стары.
Ды травіца маладая
Сагравае двор пусты.
Я ж у думках абдымаю
Кусцік язменю густы.
/ Людміла Воранава /
Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев