Хваля канспіралагічных тэорый з’явілася пасля таго, як віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Вэнс заявіў, што калі з Трампам нешта здарыцца, ён гатовы стаць прэзідэнтам.
Чуткі падагрэлі і дзіўныя сінякі на руках Трампа – такія ж былі ў каралевы Лізаветы за 2 тыдні да яе смерці. У ліпені, нагадаем, прэзідэнту ЗША дыягнаставалі вянозную недастатковасць.
Яшчэ адзін аргумент – высокі «індэкс піцы» Пентагона. Гэта такі неафіцыйны індыкатар, які быццам бы сведчыць пра тое, што супрацоўнікі Міністэрства абароны ЗША, працуючы дапазна над важнымі ці тэрміновымі пытаннямі, заказваюць ежу навынас, што выяўляецца ў анамальным росце заказаў піцы ў раёне Пентагона.
Афіцыйна інфармацыю пра стан здароўя Трампа ўлады ЗША не каментавалі. Дакладных доказаў смерці прэзідэнта таксама няма.
Адзіны каментар даў адзін высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, заявіўшы, што «Трамп у поўным парадку» і «сёння раніцай выйдзе пагуляць у гольф». Пазней з’явілася фота, як Трамп і яго ўнучка Кай садзяцца ў картэж, накіроўваючыся ў гольф-клуб.
Крыніца: https://x.com/mikeallen/status/1961770832604127308?s=46
Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1